Геніюш Ларыса Антонаўна
Геніюш Ларыса Антонаўна (1910-1983) - беларуская пісьменніца, дзеяч беларускага Адраджэння. У 1937-1948 гадах жыла з мужам-эмігрантам у Празе, дзе была сакратаром прэзідэнта БНР. 5 сакавіка 1948 г. арыштавана, знаходзілася ў турмах Чэхаславакіі, з жніўня ў савецкіх турмах Вены і Львова, з канца 1949 года асуджана на 25 гадоў зняволення. Пакаранне адбывала ў лагерах Інта і Абедзь (Комі і Мардоўскай АССР, Расія). У 1955 годзе датэрмінова вызвалена, але не рэабілітавана. Пасялілася на радзіме мужа ў Зэльве Гродзенскай вобласці. Помнікі Л. Геніюш устаноўлены ў г. Зэльва і ў г. Старыя Дарогі.
Герус Сямён Пятровіч
1925-1998 г. Мінск
Партрэт паэтэсы Ларысы Геніюш
Змешаная тэхніка, 61х46 см. 1993 г.

Помнік паэтцы-пакутніцы Беларусі
Ларысе Геніюш
Устаноўлены 10 снежня 2001 года.
Медзь, чаканка, бетон.
Кіраўнік праекта Анатоль Яўхімавіч Белы.
Скульптар Інькоў Міхась Міхайлавіч, 1954.
75х159х77 фігура: медзь, чаканка. П'едэстал 172х60х40 бетон.

Слабодчыкаў Уладзімір Іванавіч,1952 г. Мінск.
Медаль Камітэту Ўшанавання
"Ларыса Геніюш. За руплівасьць на ніве беларускага Пісьменства"
Бронза, ліццё. Дыяметр 8,5 см.

Hosted by uCoz