Ігнат Сымонавіч Дварчанін
Ігнат Сымонавіч Дварчанін (1895-1937) -- грамадскі дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння. Вучоны, пісьменнік, паэт, літаратуразнавец.
Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Пражскага універсітэту (1925) са ступенню доктара філасофіі. 3 чэрвеня 1917 уступіў у БСГ, удзельнічаў у 3-м з'ездзе (кастрычнік 1917), у падрыхтоўцы Усебеларускага з'езду 1917 года, рабоце Цэнтральная Беларускай вайсковай Рады.
У Празе стаў старшынёй Аб'яднання прагрэсіўных беларускіх студэнтаў, сябрам Беларускай Рады, якая аб'ядноўвала беларускую эміграцыю ў Чэхаславакіі. З 1926 г. у Вільні уступіў у Беларускую сялянска-работніцкую Грамаду (БСРГ). У 1928 годзе абраны ў польскі сейм, удзельнік беларускага рабоча-сялянскага пасольскага клуба "Змаганне". У 1930 арыштаваны польскімі уладамі і асуджаны на 8 гадоў турмы. У 1932 годзе абменены і дастаўлены ў Беларусь.
16 жніўня 1933 года арыштаваны агентамі НКУС па справе "Беларускага нацыянальнага цэнтра". Пакаранне адбываў на Салавецкіх астравах. Паводле прыгавору "тройкі" ад 25.11.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны па двух прыгаворах у 1956 годзе ваенным трыбуналам БВА. У г. п. Дзятлава ўстаноўлены помнік І. Дварчаніну, на радзіме ў в. Погіры ўстаноўлена мемарыяльная дашка.

Крывенка Анатоль Змітравіч, 1942, Мінск.
Ігнат Дварчанін
Грамадскі дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага
Адраджэння. Вучоны, пісьменнік, паэт, літаратуразнавец.
ДВП, алей, 40х30 см. 1999 г.

Ігнат Сымонавіч Дварчанін
Керамiка, вашчэнне, 30х15см, 2005г.
Hosted by uCoz