Дыла Язэп (Восіп Лявонавіч)
Дыла Язэп (Восіп Лявонавіч) (1880-1973) - грамадскі дзеяч і пісьменнік. Удзельнічаў у падрыхтоўцы абвяшчэння БССР. Увайшоў у склад часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, займаў пасаду камісара працы. У 1923-1924 г. г. старшыня Дзяржплана БССР, вучоны сакратар Інбелкульта. У ліпені 1930 г. арыштаваны па справе "СВБ", сасланы ў г. Кунгур Пермскай вобласці, потым жыў у Саратаве (Расія). У жніўні 1938 г. зноў арыштаваны УНКУС Саратаўскай вобласці, у сакавіку 1939 г. справа супраць Я. Дылы спынена. Рэабілітаваны ў лістападзе 1957 г. Вярхоўным Судом БССР. Аўтар кніг і артыкулаў па гісторыі Беларусі.
Крывенка Анатоль Змітравіч, 1942, Мінск
Язэп Дыла
Дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння,
з'яўляўся камісарам працы ў 1-ым урадзе БССР.


Дыла Язэп (Восіп Лявонавіч)
Керамiка, вашчэнне, 30х15см, 2005г.
Hosted by uCoz