Сокал-Кутылоўскі Антон Андрэевіч
Сокал-Кутылоўскі Антон Андрэевіч (1892-1983) - беларускі вайсковы і грамадскі дзеяч. У ліпені 1920 г. узначаліў Слуцкую брыгаду. Пасля падаўлення Слуцкага паўстання 1920 г., разам з брыгадай перайшоў савецка-польскую мяжу і да мая 1921 г. інтэрніраваны польскімі ўладамі. 19 чэрвеня 1941 г. арыштаваны органамі НКУС БССР. 23 чэрвеня 1941 г. у сувязі з пачаткам Вялікай айчыннай вайны вызваліўся. У гады вайны працаваў у Ганцавічах школьным інспектарам. 30 красавіка 1945 г. арыштаваны і накіраваны ў лагер. У 1948 г. ваенным трыбуналам войск МУС БВА асуджаны на 25 гадоў турмы. Вызвалены ў лістападзе 1957 г. у сувязі з амністыяй Вярхоўнага Савета БССР. Жыў у г. Шчэцін (Польшча). Аўтар успамінаў пра Слуцкае паўстанне 1920 г.


Крывенка Анатоль Змітравіч, 1942, Мінск
Партрэт капітана Антона Сокал-Кутылоўскага, кіраўніка
1-ай брыгады стральцоў Слуцкага збройнага чыну.
ДВП, алей, 70х48, 1996 г.

Hosted by uCoz