Жылка Уладзімір Адамавіч
Жылка Уладзімір Адамавіч (1900-1933) - беларускі паэт, перакладчык, публіцыст, крытык. Летам 1922 г. з'ехаў у Літву, каб пазбегнуць прызыву ў войска генерала Л. Жалігоўскага. Пасля рэкамендацыі Л. Родзевіча, выехаў у Прагу стыпендыятам Чэхаславацкага ўрада. 18 ліпеня 1930 г. арыштаваны пад Мінскам па справе "СВБ". Не прызнаў сябе вінаватым, прыгавораны пастановай камісіі АДПУ ад 3 сакавіка 1931 г. на 5 гадоў ссылкі ў г. Уржум (Расія), дзе працаваў выкладчыкам літаратуры ў медтэхнікуме. Памёр 1 сакавіка 1933 г. ад туберкулёзу лёгкіх, пахаваны ў горадзе Уржум. Аўтар шматлікіх вершаў і паэтычных зборнікаў.
Крывенка Анатоль Змітравіч, 1942 г., Мінск
Уладзімір Жылка
Паэт, грамадскі дзеяч
ДВП, алей, 40х30 см., 1994 г.

Жылка Уладзімір Адамавіч
Керамiка, вашчэнне, 30х15см, 2005г.
Hosted by uCoz