Заяц Леанард Іосіфавіч
Заяц Леанард Іосіфавіч (1890-1935) - беларускі палітычны дзеяч. З 1918 г. у складзе Народнага сакратарыята Беларусі. Загадчык канцэлярыі і дзяржаўны сакратар Народнай Рады БНР. Удзельнік Другой Усебеларускай канферэнцыі 1925 г. у Берліне. З 1925 г. у БССР кансультант Наркамфіна БССР. Звольнены "у сувязі з чысткай апарату". 19 ліпеня 1930 г. арыштаваны ДПУ БССР па справе "СВБ", высланы на 5 гадоў ва Уфу (Расія). 25 ліпеня 1935 г. зноў арыштаваны абласным упраўленнем НКУС СССР. Памёр у турме ў час следства. Рэабілітаваны ў 1988 г.
Крывенка Анатоль Змітравіч, 1942 г., Мінск
Лявон Заяц
Палітычны дзеяч беларускага
нацыянальна-дэмакратычнага
Адраджэння. Сябра 1-га Урада БНР.
ДВП, алей 40х30 см, 1995 г.

Заяц Леанард Іосіфавіч
Керамiка, вашчэнне, 30х15см, 2005г.
Hosted by uCoz