Мядзёлка Паўліна Вінцэнтаўна
Мядзёлка Паўліна Вінцэнтаўна (1893-1974) - дзяячка беларускай культуры. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1966). Арыштоўвалася польскай дэфензівай ў маі 1920 г. Адна з першых выканала ролю Паўлінкі ў аднайменнай камедыі Янкі Купалы ў Пецярбургу ў 1913 г. Сябравала з Янкам Купалам, які прысвяціў ёй верш. У 1924 г. была арыштавана латышскай паліцыяй. 18 ліпеня 1930 г. была арыштавана карнымі органамі БССР і адпраўлена ў Маскву. З прычыны псіхічнай хваробы праз некалькі месяцаў была вызвалена з турмы, але да канца жыцця знаходзілася пад пільным наглядам карных органаў.
Крывенка Анатоль Змітравіч, 1942, Мінск
Паўліна Мядзёлка
Дзяячка нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння.
Актыўная ўдзельніца тэатральных гурткоў на Беларусі,
настаніца першых беларускіх школ.
ДВП, алей, 50х40 см. 1992

Мядзёлка Паўліна Вінцэнтаўна
Керамiка, вашчэнне, 30х15см, 2005г.
Hosted by uCoz