Тарашкевіч Браніслаў Адамавіч
Тарашкевіч Браніслаў Адамавіч (1892-1938) - беларускі грамадска-палітычны і асветны дзеяч, мовазнавец, публіцыст, перакладчык, літаратуразнавец. Акадэмік АН Беларусі (1928). Адзін з лідэраў БСГ у 1917 г. і БСДГ у 1918 г. Адзін з кіраўнікоў і заснавальнікаў ТБМ. З 1922 г. пасол сейма Польшчы, узначальваў Беларускі пасольскі клуб. У 1925 г. заснаваў БСРГ, старшыня яго ЦК. У студзені 1927 г. арыштаваны польскімі ўладамі і вызвалены. У лютым 1931 г. зноў арыштаваны. З верасня 1933 г. па абмену з беларускім драматургам і нацыянальным дзеячам Ф. Аляхновічам апынуўся ў СССР. 6 мая 1937 г. арыштаваны АДПУ СССР па справе "БНЦ". 5 студзеня 1938 г. асуджаны камісіяй НКУС і пракурорам СССР да Вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 29.11.1938 г. Рэабілітаваны ў 1957 г.


Крывенка Анатоль Змітравіч, 1942, Мінск
Браніслаў Тарашкевіч
Заснавальнік БСРГ у Заходняй Беларусі,
сябра беларускага пасольскага клуба.
Пісьменнік, мовазнавец, вучоны.


Слабодчыкаў Уладзімір Іванавіч, 1952, Мінск
Медаль Камітэту Ўшанавання "Браніслаў Тарашкевіч.
За абарону роднай мовы"
Бронза, ліццё, D -9,6  см.

Тарашкевіч Браніслаў Адамавіч
Керамiка, вашчэнне, 30х15см, 2005г.
Hosted by uCoz