Уласаў Аляксандр Мікітавіч
Уласаў Аляксандр Мікітавіч (1874-1941) -беларускі грамадскі і культурны дзеяч, выдавец, публіцыст. Адзін з арганізатараў БСГ, член яе ЦК, рэдактар-выдавец газет "Наша Доля" і "Наша Ніва", выдавец часопіса "Саха", краязнаўчага часопісу "Лучынка". У снежні 1918 г. кааптаваны ў склад Рады БНР. З 1922 г. абраны ў Польскі сейм, як беспартыйны. Супрацоўнічаў з Беларускім пасольскім клубам. Арганізатар і адзін з кіраўнікоў ТБШ. У 1922-1929 г.г. пад яго апякунствам дзейнічала Радашковіцкая беларуская гімназія імя Ф. Скарыны. Вітаў вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. 16 кастрычніка 1939 г. арыштаваны органамі НКУС і асуджаны як "сацыяльна-небяспечны элемент" на 5 гадоў зняволення ў ППЛ. Высланы ў Сіблаг (Навасібірскай вобласці) (Расія).Памёр наэтапе 11 сакавіка 1941 г. Рэабілітаваны ў 1961 г.
Крывенка Анатоль Змітравіч, 1942, Мінск
Аляксандр Уласаў
Грамадскі і палітычны дзеяч,
адзін з заснавальнікаў БСГ,
рэдактар газеты "Наша Ніва".
Сябра Беларускага пасольскага клуба.
ДВП, алей, 40х30 см. 1994

Мелехаў Уладзімір Іванавіч, 1954, Мінск
Медаль Камітэту Ўшанавання "Аляксандр Уласаў.
За нацыянальную выдавецкую дзейнасць"
Кераміка, вашчэнне, D-8,5 см. 2000


Уласаў Аляксандр Мікітавіч
Керамiка, вашчэнне, 30х15см, 2005г.
Hosted by uCoz