Багдановіч Адам Ягоравіч
Багдановіч Адам Ягоравіч (1862-1940) - беларускі этнограф, гісторык кульутры, мемуарыст, удзельнік рэвалюцыйна-народніцкага руху. Бацька класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Аўтар кніг і артыкулаў пра Беларусь, успамінаў пра сына Максіма, М. Горкага, Ф. Шаляпіна і іншых.
   У 1935 г. Яраслаўскім аддзелам ГПУ быў арыштаваны. Толькі непасрэднае хадайніцтва жонкі Максіма Горкага Кацярыны Паўлаўны Пешкавай, якая ўзначальвала Палітычны Чырвоны Крыж, удалося праз 6 месяцаў вызваліць швагра М. Горкага з кіпцюроў ГПУ.

Помнік Адаму Ягоравічу Багдановічу.
Кіраўнік праекта Анатоль Яўхімавіч Белы
Скульптар Мікалай Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі.
Сілумін, ліццё, бетон.
90х55х34 см. Сілумін, ліццё.
П'едэстал 172х60х40 см. Бетон.

Hosted by uCoz