Душэўскі (Дуж-Душэўскі) Клаўдзій Сцяпанавіч
Душэўскі (Дуж-Душэўскі) Клаўдзій Сцяпанавіч (1891-1959) - беларускі палітычны дзеяч. У 1917 годзе ўступіў у БСГ, член ЦК грамады і яе прэзідыума. З 1930 года працаваў у МЗС, потым у Міністэрстве сувязі Літвы. Пасля далучэння Літвы да СССР у жніўні 1940-чэрвені 1941 г.г. зняволены ў турму. У жніўні 1943 года арыштаваны нямецка-фашысцкімі ўладамі за дапамогу грамадзянам яўрэйскай нацыянальнасці, адбываў пакаранне ў канцлагеры каля гарпасёлка Правяпішкес (Літва). У снежні 1946 г.-маі 1947 г. пад следствам у Вільні. Пасля арышту ў лютым 1952 г. як "актыўны беларускі нацыяналіст" асуджаны да 25 гадоў зняволення. Вызвалены з месц зняволення ў красавіку 1955 года.



Крывенка Анатоль Змітравіч, 1942,Мінск
Клаўдзій Дуж-Душэўскі
Грамадска-палітычны дзеяч.
ДВП, алей, 40х30 см. 1994 г.

Душэўскі (Дуж-Душэўскі) Клаўдзій Сцяпанавіч
Керамiка, вашчэнне, 30х15см, 2005г.
Hosted by uCoz