Езавітаў Канстанцін Барысавіч
Езавітаў Канстанцін Барысавіч (1893-1946) - дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, публіцыст, перакладчык, педагог, гісторык, генерал-маёр (1920). Намеснік старшыні прэзідыума выканкама і сакратар ваеннага аддзела Цэнтральнай беларускай ваеннай рады (Мінск). У студзені 1918 г. арыштаваны ВЧК, але 19 лютага 1918 года ўцёк з-пад варты і пасля адступлення бальшавікоў прызначаны камендантам г. Мінска і Мінскага гарнізону. У сакавіку 1918 г. удзельнічаў у абвяшчэнні БНР, уваходзіў у склад яе рады, быў народным сакратаром ваенных спраў у першым урадзе БНР, атрымаў званне палкоўніка. З мая 1919 г. у Коўне, кіраўнік Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі. У 1924 г. арыштаваны латвійскімі ўладамі. У 1944 годзе абраны ў склад БЦР. 1 жніўня ў Берліне. 26 красавіка 1945 г. затрыманы контрразведкай 1-га Беларускага фронту ў Германіі і перапраўлены ў Маскву. У лістападзе 1945 года перапраўлены ў Мінск. Памёр ад сухотаў у турэмнай бальніцы пры дыстрафіі 3-яй ступені. Даў паказанні, якія апублікаваны ў часопісах "Полацак" (Кліўленд, ЗША) і "Нёман".
Мяжуеў Рыгор, Маладзечна
Кастусь Езавітаў
Намеснік старшыні Беларускай
вайсковай цэнтральнай рады.
Удзельнік Першага Ўсебеларускага кангрэса.
Прымаў удзел у абвяшчэнні БНР,
увайшоў у склад яе Рады.
З'яўляўся народным сакратаром ваенных
спраў першага ўрада БНР.

Крывенка Анатоль Змітравіч, 1942, Мінск
Партрэт генерала Канстанціна Езавітава, актыўнага дзеяча
Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху.
ДВП, алей, 50х38 см., 1992 г.


Езавітаў Канстанцін Барысавіч
Керамiка, вашчэнне, 30х15см, 2005г.
Hosted by uCoz