Жаўрыд Павел Якаўлевіч (1889-1939) - дзеяч беларускага нацыянальнага руху. У канцы 1920 г. прызначаны камісарам Случчыны, у складзе Беларускай Рады Случчыны. Адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстання 1920 г. 18 ліпеня 1930 г. арыштаваны ДПУ БССР па справе "СВБ", асуджаны на 3 гады ППЛ, жыў у ссылцы ў г. Саранул Удмурцкай АССР (Расія). 1937 г. зноў асуджаны на 10 гадоў ППЛ за "антысавецкую прапагадну". Пакаранне адбываў у пасёлку Княж-Пагост Комі АССР (Расія). Памёр 11 мая 1939 г. у лагеры ад хваробы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР у 1988 г.
Крывенка Анатоль Змітравіч, 1942, Менск
Павел Жаўрыд
Намеснік старшыні Слуцкай рады
ДВП, алей 40х30 см., 1996 г.