Шырма Рыгор Раманавіч (1892-1978) - харавы дырыжор, фалькларыст, грамадскі і музычны дзеяч, публіцыст. Народны артыст Беларусі (1949), Народны артыст СССР (1955), Герой Сацыялістычнай працы (1977). Праследаваўся польскімі ўладамі, двойчы быў зняволены (1930 і 1932). У 1943 г. быў арыштаваны савецкімі карнымі органамі. Сядзеў у маскоўскай турме "Лубянка". Вызвалены па хадайніцтву Якуба Коласа. Сабраў звыш 2 тысяч беларускіх народных песень, выдаў шэраг фальклорных зборнікаў. У 1940-1970 г. г. узначальваў Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу Беларусі.
Ран Лазар Саулавіч, 1909-1989, Мінск
Партрэт Рыгора Шырмы
Сухая іголка, 60х44 см,