Бадунова Палута (1885-1938) - дзеяч беларускага нацыянальнага руху. Настаўніца. У 1919 г. увайшла ў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. Неаднаразова арыштоўвалася польскімі ўладамі. У лістападзе 1925 года вярнулася ў СССР. 3 верасня 1937 года абвінавачана ў антысавецкай дзейнасці і арыштаваная. 30 лістапада 1937 года асуджана на 10 гадоў ППЛ. 25 мая 1938 года прыгаворана да вышэйшай меры пакарання за "дзейнасць у Аб'яднаным антысавецкім падполлі". Расстраляна ў Мінску. Рэабілітавана ў 1989 годзе.
Крывенка Анатоль Змітравіч, 1942, Мінск.
Палута Бадунова.
Грамадскі і палітычны дзеяч Нацыянальнага
дэмакратычнага Адраджэння.
Член ЦК БСГ,
адзін з лідэраў партыі беларускіх эсэраў.
ДВП, алей, 40х30см. 1994 г.
Бадунова Палута
Керамiка, вашчэнне, 30х15см, 2005г.